Беларусы ў Польшчы збіраюць грошы на Байрактар для Украіны!
Беларусы, якія жывуць у Польшчы, не могуць і не хочуць бяздзейнічаць перад жахлівай вайной ва Украіне. Таму падтрымліваем грашовы збор на Байрактара праз скарбонку! Мы памятаем падтрымку палякаў і ўкраінцаў пасля 2020 года. Мы не згодныя з палітыкай Рэспублікі Беларусь, акупаванай рэжымам А. Лукашэнкі. Мы не хочам асацыявацца з ім. Мы на баку Украіны да пераможнага канца.