“Самы складаны бой – гэта той, у якім я памру…” – словы беларускага героя, які аддаў жыццё за ўкраінскую зямлю, бо верыў, што без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі.
У канцы чэрвеня пад Лісічанскам зніклі без вестак шасцёра беларусаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны.
Загінуў камандзір Батальёну “Волат” Палка імя Кастуся Каліноўскага
Іван “Брэст” Марчук. Лёс трох хлапцоў дагэтуль невядомы:
Васіля «Сябро» Парфянкова,
Васіля «Атама» Грудовіка,
Вадзіма «Папіка» Шатрова. У палоне знаходзяцца
Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў.Сёння беларусы Варшавы выйшлі на
акцыю памяці па загінулым беларускім дабраахвотнікам.
“Мы верым, што імёны паўшых герояў застануцца ў памяці беларускага і ўкраінскага народаў, як сімвал мужнасці, салідарнасці і адвагі.”Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
@belarusy_zarubezhja#BelarusWithUkraine