Пачаўся збор на выданне казкі Наталкі Харытанюк пра Святога Міколу

Беларусы Замежжа

Выданне кнігі Наталкі Харытанюк “Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі”

Летась перад самымі Калядамі казка выйшла ў электронным фармаце: па-беларуску, па-ўкраінску (у перакладзе Вячаслава Лявіцкага) і па-ангельску.

“Сёлета мы хочам загадзя паспець надрукаваць 200 кніг казкі па-беларуску, каб яна да Каляд паспела патрапіць да беларускіх дзетак.
Таму – пачынаем збор цяпер!”
– паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Siarhei Douhushau.

Больш падрабязна па спасылцы.

@belarusy_zarubezhja