Фэст яднае актывістаў, валанцёраў і музыкантаў з Беларусі, Украіны і Польшчы, каб яшчэ раз сказаць “Не вайне!” і аб’яднаць нашыя намаганні ў барацьбе з агрэсарамі. Толькі разам мы мацнейшыя!
З 12 да 18 гадзін на тэрыторыі фэста будуць працаваць: арт маркет пляцоўка грамадскіх арганізацый лекторый дзіцячая пляцоўка спартовая пляцоўка, дзе вядомыя спартсмены правядуць майстар-класы wakepark, скаладром, workout пляцоўка з інструктарамі, пляж.
А 18-й пачнецца канцэрт: NXOV, Ukraina Tyapin CREW, Białoruś RVAŃ, Ukraina Graphotype, Białoruś-Polska Szara Masa, Polska I33I, Ukraina The SUPERBULLZ, Białoruś-Ukraina Karlen&Co, Ukraina Maло Стиля, Białoruś
Уваход умоўна-платны: 20zl.
Палова сумы пойдзе ў дапамогу дзецям, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне, а палова – на дапамогу палітычным вязням у Беларусі.
Дата: 30 ліпеня Час: з 12.00 Месца: клуб REJS, ul. Piotra Bardowskiego, 2A, Варшава