«Калі ты разумееш, для чаго ты тут, ня думаеш пра сьмерць». Беларус з Ізраілю ваюе ў выведцы на пер…

«Калі ты разумееш, для чаго ты тут, ня думаеш пра сьмерць». Беларус з Ізраілю ваюе ў выведцы на перадавой

Кіраўнік інтэрнацыянальнага падразьдзяленьня Руслан Мірашнічэнка напісаў у Facebook, што Грыгораўку адстаялі дзякуючы мужнасьці і гераізму байцоў інтэрнацыянальнага падразьдзяленьня, у тым ліку камандзіра агнявой групы «Алеся» і яго «адчайных сяброў руху „Пагоня“».

«Алесь» зь дзяцінства жыў у Ізраілі. Туды пераехалі ягоныя бацькі.

«Але я беларус і сачыў за сытуацыяй на радзіме. Пэрыядычна прыяжджаў у Беларусь. Служыў у ізраільскім войску на кантракце. Сачыў за падзеямі 2020 году, удзельнічаў у акцыях салідарнасьці, быў актыўнай часткай беларускай дыяспары. Тут, у Ізраілі, дапамагалі палітычным уцекачам з Беларусі. Калі былі выбары, я быў назіральнікам на ўчастку ў Ізраілі. На момант пачатку вайны я быў у Эўропе. Зьбіраўся атрымліваць там адукацыю», — апавядае беларус.

Больш падрабязна тут.

@belarusy_zarubezhja

#BelarusWithUkraine