Прайшло два гады. Два гады перажыванняў, спадзеваў, расчараванняў, але таксама і здабыткаў
Некаторыя з нас спадзяваліся, што дастаткова паставіць ў патрэбным месцы ў бюлетэні. Што выбар абсалютнай большасці немагчыма сфальсіфікаваць. Зразумеўшы, што ў цяперашняй Беларусі магчымыя самыя звыродлівыя рэчы, мы спадзяваліся на раскол эліт, што пабачыўшы акіян людзей на вуліцах, улада не зможа пайсці супраць народа. Мы спадзяваліся на міжнародную супольнасць, санкцыі, палітыкаў.
Урокі, які мы вывучылі за гэтыя 2 гады, вельмі простыя – цудаў не бывае, спадзявацца трэба толькі на сябе, натхніць на дзеянне можна толькі сваім прыкладам, ніхто не падтрымае нашых блізкіх, акрамя нас саміх.
7 жніўня мы пройдзем маршам па цэнтры Варшавы, каб узгадаць той дзень. Дзень, калі скралі нашыя галасы. Але і дзень, калі мы паўсталі за свае правы. Дзень, калі мы абурыліся гвалту на нашых вуліцах. Калі зразумелі, што кожны можа і павінен нешта з гэтым зрабіць.
Дзень, калі мы аб’ядналіся!
@belarusy_zarubezhja
#БЗ_афиша