Школа маладых рэфарматараў 2022Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022, як…

Школа маладых рэфарматараў 2022

Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022, якая пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня.

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Цэнтр новых ідэй шукае амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў, якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

 Што будзе адбывацца:

20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага

 Праца ў камандах разам з крутымі ментарамі

Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаны на адукацыйнае мерапрыемства, якое пройдзе афлайн!

Больш падрабязна тут.

Падавайце заяўкі да 15 жніўня. І далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў!
Будзем разам рабіць краіну лепшай! 

@belarusy_zarubezhja

#БЗ_адукацыя