Вызваляем мысленне: запісваем аўдыякнігу філосафа-палітвязня Уладзіміра Мацкевіча”Спачатку вольным р…

Вызваляем мысленне: запісваем аўдыякнігу філосафа-палітвязня Уладзіміра Мацкевіча

“Спачатку вольным робіцца мысленне, потым яно робіць вольным усё астатняе” – Уладзімір Мацкевіч

– Што такое грамадзянская супольнасць?
– Як яна можа ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў краіне?
– Ці здольныя мы аб’ядноўвацца для агульных справаў?
– Якія якасці нам патрэбны, каб супрацьстаяць сучасным пагрозам і адказваць на выклікі?

Адказы на гэтыя пытанні ёсць у зборніку У. Мацкевіча “Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці”.

Група грамадзянскіх ініцыятыў і выпускніц “Лятучага ўніверсітэта” аб’яўляе збор на стварэнне і прасоўванне аўдыякнігі.

Бюджэт: 3500 еўра (рэдактура, агучка, мантаж, рэклама)
Тэрмін: 3 месяцы на вытворчасць (ад моманту збору сродкаў)
Каманда па вытворчасці:
Прадзюсар, гукарэжысёр – Жэня Дзячэк
Рэдактар – культурны аналітык, публіцыст Максім Жбанкоў
Дыктар – купалавец Алег Гарбуз
Тэх. і юр. арганізацыя збору, а таксама рэклама ў сацсетках – Нацыя Лідэраў

Партнёры: Лятучы ўніверсітэт, Нацыя Лідэраў, Беларускі Моладзевы Хаб, Маланка, Zubr, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Беларусы Замежжа

Падтрымайце збор тут
Ваша падтрымка дасць магчымасць большай колькасці людзей разумець працэсы, якія адбываюцца, а значыць – дзейнічаць больш свядома.

Даведацца больш і пазнаёміцца з працамі Мацкевіча
Кніга ў фармаце .pdf
Рэцэнзія

#философ_в_тюрьме

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну