Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю БеларусіСёлета гэта дзень адзначаецца ўжо…

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Сёлета гэта дзень адзначаецца ўжо ў адзінаццаты раз. Дата 4 жніўня была абраная не выпадкова — менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Нягледзячы на яго вызваленне ў 2014 годзе, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заявілі, што не збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці:

«Будзем адзначаць гэты дзень штогод да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца, пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды».

У гэтым годзе Алесь Бяляцкі зноў сустракае Дзень салідарнасці за кратамі.

ПЦ «Вясна» нагадвае храналогію пераследу праваабаронцаў і распавядае, як раней адзначалі Міжнародны дзень салідарнасці і як далучыцца сёлета.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну