Увага беларусам Нямеччыны і беларусам суседскіх краін – конкурс! Хочаш выйграць адзін з трох беска…

Увага беларусам Нямеччыны і беларусам суседскіх краін – конкурс!

Хочаш выйграць адзін з трох бескаштоўных квіткоў на любую імпрэзу фестываля Minsk x Minga?

Для гэтага трэба
падпісацца на старонку фестываля
https://instagram.com/minsk_minga

прадоўжыць сказ “Мінск для мяне – гэта…” у апошнім пасце.

Хто збярэ найбольш падабаек – атрымае бескаштоўны квіток на адно з мерапрыемстваў фестываля на свой выбар.

Minsk x Minga – а што гэта такое?
Гэта першы беларускі фестываль на Мюнхеншчыне, Нямеччына, які пройдзе з 9 па 11 верасня 2022 года.

9 верасня – Residenz München
19:00 Маргарыта Ляўчук – Belarus must go on!

10 верасня – Backstage
17:00 Вернісаж “Беларускі мартыралог” (Ксіша Ангелава)
19:00 Перформанс „The body you are calling is currently unavailable“ Ігара Шугалеева і каманды
21:00 Kriwi (NewFolk- und ClubEtno-Band)
22:30 DJ-Set Papa Bо Selektah

11 верасня – Backstage
“Мой сябар асілак” – творчая майстэрня для дзяцей ад 5 да 12 са Святланай Бень
14:30 Kasperletheater

11:30 Кіна-паказ і дыскусія
„Возера радасці” А. Палуяна „Strip and War” А. Куцілы

19:00 Palina (электра, поп)

Апроч удзелу ў конкурсе, можна таксама купіць квіткі тут:
https://www.tickettailor.com/events/razam

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну