У Варшаве праходзіць Кубак ІвулінаСёння ў Варшаве праходзіць Першы футбольны турнір беларускіх амата…

У Варшаве праходзіць Кубак Івуліна

Сёння ў Варшаве праходзіць Першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы, у гонар палітвязня, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Сярод удзельнікаў такія вядомыя спартоўцы як Ілля Шкурын, Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын, Сяргей Міхайлаў, Аляксандр Хацкевіч, Сцяпан Папоў.

Нагадаем, 19 студзеня блогеру, журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Відэа: ЧестнОК

Падтрымайце палітвязня: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Івуліну Аляксандру Мікалаевічу
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz