Два гады таму, 12 жніўня 2020 года, смелыя жанчыны выйшлі на вуліцы краіны. Яны супрацьстаялі жорст…

Два гады таму, 12 жніўня 2020 года, смелыя жанчыны выйшлі на вуліцы краіны.

Яны супрацьстаялі жорсткасці і гвалту, што чынілі хаўруснікі ўлады ў краіне, выйшлі падтрымаць пратэстны настрой людзей супраць банды злачынцаў, якія скралі выбар народу!
Мы хацелі iсцi мiрным шляхам, але ў адказ атрымалі гвалт i рэпрэсіі, i зараз за кратамі апынуліся сотні цудоўных жанчын.

Таму сёння ў Варшаве мы выйшлі, каб сказаць, што мірныя пратэсты ўжо скончыліся.
Таксама мы ўзгадалі нашых моцных і адважных мужчын, такіх як: Сяргей Ціханоўскі, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч, Віктар Бабарыка, Максім Знак, рэйкавыя партызаны і шмат-шмат іншых.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну