Планы на вечарТрымайце новую падборку, што на YouTube можна паглядзець пра нашу гісторыю:Intermariu…

Планы на вечар

Трымайце новую падборку, што на YouTube можна паглядзець пра нашу гісторыю:

Intermarium гістарычнае ток-шоў з удзелам многіх гісторыкаў

Гісторыя за 5 хвілін – новы праект гісторыка Алеся Краўцэвіча

Загадкі беларускай гісторыі – гісторык Алесь Краўцэвіч у розных мясцінах нашай краіны распавядае пра мінулае

Дэпутат Незалежнасці – дэпутаты БНФ да 30-годдзя незалежнасці

Гісторыя бяз межаў – Лявон Казакоў ездзіць па Беларусі і распавядае пра нашу гісторыю

Кава з гісторыкам – лекцыі нашых гісторыкаў у Беларускім Хабе ў Варшаве

Шыльды – Лявон Вольскі пра постаці, якіх прозвішчамі названы менскія вуліцы

Жывы Беларус – пра розныя аспекты нашай гісторыі з падарожжам

Проста гісторыя – гісторык Андрэй Унучак распавядае пра нашу гісторыю

Тутэйшы Шляхціц – пра менш і больш вядомыя аспекты, факты, здарэнні, рэчы і асобы нашай гісторыі

Даты праўды – пра міжваенны час і Другую сусветную вайну ў нашай краіне

Гісторыя з Коласам – гісторык Андрэй Колас пра гісторыю

Вусы Скарыны – гісторык Цімох Акудовіч пра супольныя старонкі беларускай і ўкраінскай гісторыі

Гэта База – размовы розных гісторыкаў на розныя тэмы

Код Беларусі – праект пра нашы гістарычныя постаці ад Адкрытай лекторыі

Гісторыя пад знакам Пагоні – адзін з першых беларускіх гістарычных папулярызатарскіх праектаў

Годная гісторыя – Тутэйшы Шляхціц распавядае пра некаторыя старонкі нашага мінулага

Haroshak – шмат відэа пра асобы і мясціны нашай Радзімы

Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст. – курс лекцыі ад гісторыкаў Аляксандра Смалянчука, Вольгі Івановай і Андрэя Мастыкі

uCentry – лекцыі гісторыкаў на розныя тэмы

Белсат History – розныя праекты пра нашу гісторыю, кожны знойдзе нешта для сябе

Адкуль пайшла Беларусь – публічныя лекцыі прафесара Алеся Краўцэвіча

Вялікае Княства Літоўскае ў еўрапейскай і беларускай гісторыі – цыкл лекцыі гісторыка Аляксандра Краўцэвіча пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага

Размовы аб гісторыі Беларусі – беларускі ваенны гісторык Віталь Чырвінскі вядзе тэматычны канал

Шлях да Беларусі – гісторык Ігар Мельнікаў пра адсутныя ў школах старонкі гісторыі Другой сусветнай вайны

Годныя вандроўкі – гісторыя розных месцаў нашай краіны

Крыніца: @historyja

#планынавечер

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну