Беларусы Бостану і Новай Англіі 14 жніўня адзначылі Дзень Годнасці – другую гадавіну скрадзеных выбр…

Беларусы Бостану і Новай Англіі 14 жніўня адзначылі Дзень Годнасці – другую гадавіну скрадзеных выбраў 2020 і пачатку беспрэцэдэнтных пратэстаў супраць фальсіфікацый і гвалту сілавікоў. Падчас акцыі яны ўшанавалі памяць тых, хто быў забіты, і падтрымалі палітзняволеных. Таксама быў зачытаны адмысловы ліст прадстаўніка ад Масачусетса ў Кангрэсе ЗША Біла Кітынга – кіраўніка падкамітэту па Еўропе і аднаго з заснавальнікаў групы «Friends of Belarus». Традыцыйна, мерапрыемства адбылося каля помніка Тадэвушу Касцюшку.

Больш фота.