Конкурс плакатаў “Бел-чырвона-белы”, прысвечаны другой гадавіне беларускай рэвалюцыі, прайшоў у Варшаве.
На конкурс было даслана 243 працы, выстава прац пераможцаў працуе на агароджы парка Лазенкі. Большасць плакатаў былі дасланы польскімі аўтарамі. Два з іх занялі першыя месцы. Трэцяе месца аддалі беларусцы — Яўгеніі Мужавай, што цяпер жыве ў Варшаве.
“Тэма адсутнасці свабоднага выбару і свабоды слова ў Беларусі вельмі мяне хвалюе. Я спрабую асэнсаваць, у якім стане апынуліся грамадзяне гэтай краіны. Нягледзячы на тое, што нас падзяляе пэўная адлегласць, я б хацеў, каб мае суседзі адчулі нашу падтрымку ў руху да свабоды“, — кажа пераможца конкурсу Каміл Скшыпец.
Выстава будзе працаваць да 4 верасня. Ісці глядзець — сюды.
Крыніца: reform.news