Зварот беларусаў да ЗяленскагаНа сайце прэзідэнта Украіны з’явілася петыцыя з просьбай ліквідаваць …

Зварот беларусаў да Зяленскага

На сайце прэзідэнта Украіны з’явілася петыцыя з просьбай ліквідаваць перашкоды для легалізацыі беларусаў ва Украіне і не атаясамліваць іх з нелегітымнай уладай.

«Мы не просім дадатковых прэферэнцый, не ствараем ніякіх праблем, заўсёды гатовыя да супрацоўніцтва з уладай, спрыяем аднаўленню і станаўленню незалежнай, дэмакратычнай і моцнай краіны, адзінае чаго мы просім, — не перашкаджаць нам знаходзіцца на тэрыторыі і ўзаемадзейнічаць з дзяржавай і грамадзянамі Украіны, не атаясамліваючы ўсіх беларусаў з цяперашняй нелегітымнай уладай нашай краіны»

Падпісаць петыцыю можна тут. Неабходна сабраць 25 тыс. подпісаў.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну