Каля альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект) у Бэрліне адб…

Каля альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект) у Бэрліне адбылася акцыя ўшанавання памяці беларускіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся у жніўні:

Пімена Панчанкі, (23.08.1917-1995), народнага паэта Беларусі, чые творы, нягледзячы на ўсе ўзнагароды аўтара, заўсёды падвяргаліся жорсткай партыйнай цэнзуры, якому не дазволілі надрукаваць нават наступны радок: «Пакіньце мне мову маю — пакіньце жыцьцё мне!»,
                                     
Аркаддзя Мардвілкі (24.08. 1905-1933), лінгвіста і перакладчыка
сябра літэратурнага аб’яднання “Маладняк”, расстралянага ў 28-гадовым узросце Саветамі ў 1933 годзе і

Генаддзя Бураўкіна    (28.08.36-2014), народнага паэта Беларусі, які не пабаяўся падпісаць адкрыты ліст Гарбачову аб трагічнам лёсе беларускай мовы.

Жыве Вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Героям слава!

Няхай квітнее наша беларуская мова, якая зараз як і наша Незалежнасць знаходзіцца пад пагрозой.


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну