Дабрачынны оўпэн-эйр на беразе Віслы – фэст “ГРАЙ” у Варшаве!
Вас чакаюць выступы беларускіх артыстаў:
Лявон Вольскі Юры Стыльскi (Дай Дарогу) Аляксандр Памiдораў Наста Шпакоўская (NAKA) Алесь Дзянiсаў (Dzieciuki) Atesta Вядучая – Марына Савіцкая
Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце.
Ад 16 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой заграюць маладыя беларускія выканаўцы.
Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная ў дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.