Як легалізавацца ў Германіі? Свежая інфармацыя і пакрокавы план дзеянняў.
Валанцёры Razam e.V. пры падтрымцы юрыста стварылі тэлеграм-канал, дзе збіраюць і публікуюць актуальную інфармацыю для людзей, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь і бегчы ад вайны ва Украіне.
Там знойдзеце адказы на наступныя пытанні:
асаблівасці падачы на прытулак(Asyl) на розных этапах, магчымасці легалізацыі для грамадзян трэціх краін, вымушаных уцякаць ад вайны ва Украіне, паўсядзённыя пытанні (як аформіць сімкартку і банкаўскі рахунак у працэсе падачы на прытулак),
а таксама даведаецеся пра іншыя спосабы легалізацыі, магчымасці інтэграцыі ў Германіі і многае іншае.