“Выжыванка” для Уладзіміра Зяленскага
Сёння, у рамках рубрыкі #Беларусь_у_замежжы, гаворка пайдзе пра Руфіну Базлову, якая зараз жыве ў Празе і яе праект “выжыванкі”.
Некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з’явіўся на публіцы ў кашулі з вышыўкай, створанай па малюнку Руфіны. Гэта парадавала беларускую мастачку, бо “адносіны Украіны і Беларусі зараз не зусім простыя”.
У дадзены момант яна працуе над праектам, мэта якога – з дапамогай вышыўкі распавесці гісторыі палітвязняў у Беларусі. Мастачка вядомая сваімі працамі аб пратэстным руху. “Падчас пратэстаў складанне крыжыкаў мяне псіхічна выратавала”, – падзялілася Руфіна ў інтэрв’ю DW.
Дасылайце інфармацыю пра беларусаў і беларусак замежжа, пра якіх было б цікава расказаць.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну