Навіны ад беларускай дыяспары ў СлавенііУ гарадской Ратушы г.Любляна, Славенія 6 верасня ў 18:00 ад…

Навіны ад беларускай дыяспары ў Славеніі

У гарадской Ратушы г.Любляна, Славенія 6 верасня ў 18:00 адбудзецца адкрыцце выставы Уладзіміра Цэслера.

Больш за сто работ Цэслера створаныя як рэакцыя на самыя значныя падзеі палітычнага жыцця Беларусі, яны сталі своеасаблівым летапісам беларускага пратэсту пасля жніўня 2020 года: жорсткасць сілавікоў на пратэстах, арышты палітычных актывістаў, захоп самалёта RyanAir, арышт беларускіх спартсменаў і ціск на іх на Алімпійскіх Гульнях, адмена Чэмпіянату Свету па хакеі ў Беларусі, стварэнне іміграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы і тд.

Выстава будзе працаваць з 6 па 18 верасня с 08:00-20:00.

Больш падрабязна па спасылцы.

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну