3 верасня 2022 г. у Юрмале ў межах традыцыйнага для Латвіi Тыдня паэзіі прадстаўнікі беларускай дыя…

3 верасня 2022 г. у Юрмале ў межах традыцыйнага для Латвіi Тыдня паэзіі прадстаўнікі беларускай дыяспары чыталі творы “з-за кратаў” i расказвалі пра палітвязняў на паэтычнай сустрэчы “Вершы на свабоду”.

У гасцях прысутнічала прадстаўнік Сейма, сябра групы падтрымкі демакратычнай Беларусі, Інэса Войка. Iмпрэза была арганізавана у прасторы арт-шэлтера на станцыі “Дубулты”, у якiм размясцілася інсталяцыя папяровых белых птушак сімвалізуючых велізарную  колькасць палiтвязняў у Беларусi “1262… 1276…”

Сустрэча прайшла пры падтрымцы Юрмальскай думы i Iнгi Шэйманэ, куратара праекта «ART=SHELTER» швейцарскага мастака Томаса Хиршхорна.
Канцэпцыя «ART=SHELTER» дазваляе любому жадаючаму далучыцца да праекту, тварыць і самавыяўляцца ў дынамічнай і вольнай прасторы якая дапамагае рэалізаваць ідэі. Адна з тэм – НЕ ГВАЛТУ!

Праект працуе да сярэдзiны верасня. Запрашаем паглядзець і паўдзельнічаць. Нават калі гэта проста жаданне напісаць на сцяне ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ альбо НЕ ВАЙНЕ!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну