Петыцыя да МЗС Польшчы наконт жудаснай сітуацыі з атрыманнем гуманітарных віз у Беларусі
Усе мы ведаем, што запісацца на візу ў Беларусі не проста складана, а амаль немагчыма. За месца на падачу людзі вымушаны плаціць вялікія грошы. А калі чалавек пераследуецца і не мае часу, у яго ўжо проста амаль не застаецца магчымасці выехаць з краіны, акрамя як у Расію, дзе таксама небяспечна.
Апроч таго, нашыя дзеці, бацькі, сябры, ўжо доўгі час не могуць нармальна атрымліваць візы ў Беларусі каб хаця б наведваць сваіх блізкіх, хто быў вымушаны пакінуць краіну.
Яўген Андрэйчык стварыў петыцыю да МЗС Польшчы, ў якой апісана сітуацыя з беларускім пасярэднікам VFS Global і просьбай разабрацца ў гэтым.
Беларусы замежжа, патрэбна ваша дапамога! Прапануем падпісаць петыцыю і распаўсюдзіць па сваіх чатах сярод дыяспары.
Падпісаць петыцыю можна тут.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну