30-га верасня — Дзень спартыўнай салідарнасці! Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сумесна са Сва…

30-га верасня — Дзень спартыўнай салідарнасці!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сумесна са Свабодным аб’яднаннем спартсменаў абвяшчае 30 верасня Днем спартыўнай салідарнасці.

Мы заклікаем беларусаў па ўсім свеце сабрацца разам у сваіх гарадах і правесці спартыўныя мерапрыемствы для сваёй дыяспары. Так мы разам сможам аб’яднаць неверагодных беларусаў праз спорт і нагадаць пра тое, што наша барацьба не скончылася, а наперадзе мы абавязкова сустрэнем перамогу.

Мерапрыемствы могуць быць праведзены таксама ў выходныя дні, 1-га і 2-га кастрычніка, каб больш неабыякавых беларусаў маглі далучыцца.

Дасылайце нам інфармацыю пра вашыя актыўнасці ў наш чат-бот: @bssfbot — мы падтрымаем вас медыйна!

Нашыя свабодныя спартсмены таксама зробяць цікавыя мерапрыемствы
. Падрабязная інфармацыя пра кожную ініцыятыву і горад з’явіцца ў нашых сацсетках — сачыце і далучайцеся!

____________________

Абраная дата нясе асаблівы сімвалізм: у 2020 годзе ў гэты дзень была затрымана свабодная спартсменка, баскетбалістка Алена Леўчанка, якая пацярпела за тое, што падтрымала свой народ і выступіла супраць гвалту і хлусні з боку рэжыма Лукашэнкі.

Мы прысвячаем Дзень спартыўнай салідарнасці руху спартсменаў SOS BY, якія выступаюць супраць дыктатуры ў Беларусі і вайне ва Украіне, а таксама за грамадзянскія правы кожнага беларуса. Далучайцеся!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд