Плошча Перамен у Варшаве! Жнівень 2020-га адкрыў нам нас саміх, навучыў быць вольнымі і, вядома, па…

Плошча Перамен у Варшаве!

Жнівень 2020-га адкрыў нам нас саміх, навучыў быць вольнымі і, вядома, пакінуў яркія эмоцыі і хвалюючыя ўспаміны — часам жахлівыя, часам натхняльныя.

Адзін з памятных эпізодаў таго лета — “Плошча перамен” — прастора, дзе зліліся шчымлівы смутак паводле Рамана Бандарэнкі і вера ў агульную будучыню, жорсткасць сілавікоў і салідарнасць беларусаў.

Актывicты Плошчы Перамен запрашаюць стаць іх гасцямі, каб разам перажыць гэтыя пачуцці зноў.

Успомнім традыцыю дваровых імпрэз і пабачым рэканструкцыю мурала “Дыджэі перамен”. Паслухаем шаноўных гасцей Плошчы, сярод якіх Вольны Хор, “Lity Taler“, Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач!

Вас таксама чакаюць беларускія кніжныя навінкі ад Фонду Kamunikat.org, розныя актыўнасці  і цёплая гарбата ад актывістаў Плошчы.

18 верасня
17.00 (час мясцовы)
Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну