Дзясяткі беларусак ды беларусаў распавядаюсь, як дадаюць у жыццё беларускую мову. Беларуская раскладка клавіятуры — просты першы крок
Нас вельмі натхняюць гісторыі дзясяткаў беларусак ды беларусаў, у якіх яны па тэгу #маямова распавядаюць, як пашыраюць вакол сябе беларускамоўную прастору. Іх допісы можна знайсці ў фэйсбуку, інстаграме ды твітары. У флэшмобе ўжо паўдзельнічалі: Кацярына Сныціна, Аліна Коўшык, Мікіта Мелказёраў ды іншыя.
Мы прапануем таксама натхніцца прыкладамі ўдзельнікаў і падтрымаць флэшмоб. Калі нават вы толькі збіраецеся зрабіць першы крок да беларускай мовы — гэта будзе ён:
1⃣ Дадайце беларускую раскладку клавіятуры ў смартфоне. 2⃣ Зрабіце скрыншот. 3⃣ Апублікуйце яго ў сацсетках пад тэгам #маямова.
Зроблена — беларуская мова заўсёды разам з вамі! А з дапамогай сацыяльных сетак вы самі станеце прыкладам для сяброў і знаёмых.