На падставе Заявы ад 22.09.2022 Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прадстаўніку па законнасці і правапарадку — прадставіць у Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі “Перамога”.
2. Прадстаўніку па абароне і нацыянальнай бяспецы — прадставіць у Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны
3. Прадстаўніку па транзіце ўлады — падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана “Перамога”, а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэнне Кабінету праект палажэння аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў Беларусі.
4. Прадстаўніку па замежных справах — прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
5. Прадстаўніку па замежных справах сумесна з прадстаўніком па транзіце ўлады — падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.
6. Прадстаўнікам забяспечыць выкананне пп. 1-5 у тэрмін да 5 кастрычніка 2022 года.