Беларускі дом правоў чалавека збірае інфармацыю аб стане праваабарончага руху Беларусі
Даследванне вызначыць: якім чынам людзі далучаюцца да праваабарончай дзейнасці што адбылося з ініцыятывамі, створанымі пасля 2020 года ці адрозніваюцца ўяўленні аб правах чалавека ў розных групах праваабаронцаў як буйныя праваабарончыя арганізацыі, фонды, неабыякавыя людзі могуць падтрымаць праваабаронцаў Беларусі.
Што трэба рабіць: Да 30 верасня прайсці апытанку па спасылцы. Таксама падзяліцца спасылкай са знаёмымі, якія падыходзяць пад апісанне ў пункце ніжэй.
Хто можа прайсці апытанку: Арганізацыі, ініцыятывы і людзі, якія хоць нейкім чынам далучаліся да праваабароны ў Беларусі цягам апошніх пяці гадоў.