З 30 верасня па 2 кастрычніка па ўсім свеце пройдзе святкаванне Дня спартыўнай салідарнасці, каб нагадаць беларусам пра наш няспынны марафон да Перамогі! З нагоды гэтага беларускія дыяспары разам з вольнымі спартоўцамі ладзяць спартыўныя святы.
1 кастрычніка
Вільня
12:00 беларуская актывістка Сабіна Аліева запрашае далучыцца да забегу салідарнасці
14:00 разам з Кацярынай Сныцінай згуляем у футбол
Талін
12:00 Беларусы Эстоніі ладзяць Дзень спартыўнай салідарнасці і заклікаюць прыяднацца да акцыі на роварах
Кракаў
14:00 Дыяспара беларусаў у Кракаве запрашае да забегу і гульні ў дартс
Рым
12:00 Via Eugenio Gargiolli, 3 (Vicino metro Rebibbia)
Спартыўны пікнік з кавай, гарбатай і прысмакамі, спартыўныя трэнажоры, дабрачынны збор для палітзняволенай Крысціны Чарэнковай
Тарту
13:30 Запрашаем прыняць удзел у Тартускім марафоне любым спосабам:
* прабегчы 22 км/10 км
* падтрымаць беларусаў-удзельнікаў на трасе
* сустрэцца на вячэру пасля спаборніцтваў
2 кастрычніка
Уроцлаў
14:30 Спартыўнае свята разам з вольнымі спартоўцамі і крутымі прызамі
Дзюсэльдорф
12:00 Андрэй Краўчанка, Дзмітрый і Гальна Шэршань, Яна Максімава і Аляксандр Вахавяк запрашаюць прыняць удзел у спартыўным свяце
ЗША
14:00 Washington, Philadelphia i Baltimore area!
Спартыўнае свята з беларускімі спартоўцамі: семінар па Бразільскім Джыу-Джыцу ад Андрэя Гунько; майстар-класс па танцах ад Ігара Кісялева
Беласток
13:00 Футбаліст Дзмітрый Байдук і “беларускія маржы Беластоку” правядуць для вас крутое мерапрыемства
Аўстрыя
10:00 беларусы Аўстрыі арганізоўваюць хайкінг “Восеньскi Вандр” — пешы паход у горы
Ансі
11:00 беларусы рэгіёнаў Савой збіраюцца на спартыўны пікнік. У праграме стрэльба з луку, шахматы, гульні ў мяч і традыцыйная беларуская гульня “Харты і Зайцы” для дзяцей.
Варшава
14:00 Беларуская дыяспара ладзіць роварны прабег Салідарнасці, у якім прыме ўдзел свабодны спартовец Іван Ганін.
Прыходзьце ўсей сям’ёй, каб з карысцю правесці час у добрай кампаніі!
Калі ў вашым горадзе таксама будуць праходзіць мерапрыемства, прысвечаныя Дню спартыўнай салідарнасці, дасылайце калі ласка інфармацыю ў наш чат-бот.