«Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце таго, што там напісана»Кіраўніца…

«Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце таго, што там напісана»

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:

«З 24 лютага ідзе вайна: Расія напала на Украіну, знішчаючы і акупуючы ўкраінскія гарады, забіваючы мірных жыхароў…

…Лукашэнка сказаў, нібыта ў Беларусі мабілізацыі не будзе. Але ўлічваючы ўсё, што ён зрабіў да гэтага – яму ўжо ніхто не верыць. І не проста так. Беларусам ужо пачалі прыходзіць позвы з так званымі «мабілізацыйнымі прадпісаннямі». Калі вам ужо прыйшла такая, што б ні было ў ёй пазначана – вучэнні, мабілізацыя, прызыў – не выконвайце таго, што там напісана.

Беражыце сябе і родных. Не паддавайцеся на хлусню і маніпуляцыі. Я кажу гэта не толькі як палітык. Я жанчына, я маці. Я ведаю цану чалавечага жыцця і ведаю, як сціскаецца сэрца, калі твае любімыя людзі не ў бяспецы. Паклапаціцеся пра сябе і блізкіх. Бо мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваю сям’ю і дом».

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну