Самы час вучыцца!Калі ўвесь свет у агні, вучоба дапамагае вяртаць пачуццё кантролю і ўсё ж такі пра…

Самы час вучыцца!

Калі ўвесь свет у агні, вучоба дапамагае вяртаць пачуццё кантролю і ўсё ж такі працягваць закладваць фундамент на будучыню. Таму працягваем дзяліцца выдатнымі адукацыйнымі магчымасцямі!

Медыя Акадэмія Прэс-клуба запускае набор на «Пясочніцу» па асновах журналістыкі для маладых журналістаў і прадстаўнікоў НДА, хто хацеў бы паспрабаваць сябе ў медыя.
Дэдлайн — 7 кастрычніка.

Стажыроўка для беларускіх актывістаў і актывістак ад Беларускага дома правоў чалавека імя Б.Звозскага і БНМС «РАДА» для вывучэння паспяховых практык арганізацый у сумежных сферах.
Дэдлайн гарыць — 30 верасня.

Паслухаць пра гарадскія змены можна ў эфіры Менскай урбаністычнай платормы. На гэтым тыдні — як усталяваць роварны гараж і што рабіць з паркоўкамі ў сваім двары.
Дэдлайн: эфір адбудзецца 28 верасня ў 19.00.

Школа відэаблогера для тых, хто хоча рабіць беларускі сегмент YouTube лепш. Сярод зорных спікераў — Мікіта Мелказёраў, Маргарыта Ляўчук, Мікіты Моніча і не толькі!
Дэдлайн — 15 кастрычніка.

Вывучаць эканоміку і фінансы на 12-ай штогадовай анлайн-школе ад BEROC з выбітнымі экспертамі ў сферы. Працоўная мова — ангельская, далучыцца могуць студэнты 3-5 курсаў.
Дэдлайн — 10 кастрычніка.

Праграма Data Communication Fellowship ад ForSet дапаможа актывістам і актывісткам стаць спецыялістам ў аналізе дадзеных, сторытэлінгу, інфармацыйным дызайне і г.д.
Дэдлайн гарыць — 30 верасня.

Login to Tech — безкаштоўная адукацыйная праграма для жанчын, якія хочуць працаваць у IT, але не ведаюць, з чаго пачаць. Курс складаецца з 23 лекцый і анлайн-сустрэч з прадстаўніцамі з буйных IT кампаній.
Дэдлайн — праграма распачнецца 4 кастрычніка.

Навучыцца збіраць, каардынаваць і матываваць каманду валанцёраў можна на вэбінары ад ініцыятывы «Стварыць суперкаманду».
Дэдлайн — вэбінары пройдуць 28 верасня (19:00) і 1 кастрычніка (13:00).

Калі вы гатовы не толькі вучыцца, але і вучыць, то станавіцеся валанцёрам-выкладчыкам у «Менскім універсітэце трэцяга ўзросту», адукацыйным праекце для менчукоў і мянчанак 60+ гадоў.
Дэдлайн — 3 кастрычніка.

Плённай вучобы, Рухботаўцы