Сёння моўнаму праекту “Вольная Мова” спаўняецца год!Гэта платформа па арганізацыі онлайн-сустрэч дл…

Сёння моўнаму праекту “Вольная Мова” спаўняецца год!

Гэта платформа па арганізацыі онлайн-сустрэч для людзей, якія хочуць зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай. За год на платформе прайшло 270 гутарак, у якіх паўдзельнічала больш за 500 чалавек. А з 1 кастрычніка “Вольная Мова” прыходзіць і на амерыканскі кантынент — падрыхтаваны графік сустрэч, зручны для жыхароў Заходняга Паўшар’я.

Адзначаць першы дзень народзінаў будуць усе выходныя! Далучайцеся да насычанай святочнай праграмы: будуць гутаркі, лекцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, стрым з арганізатарамі.

Запісвайцеся на гутаркі тут