Украінскі сацыёлаг: Большасць украінцаў лічыць, што трэба супрацоўнічаць з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй.
Такога пункту гледжання прытрымліваецца 54% украінцаў, заявіла прадстаўніца агенцтва InfoSapiens (Кіеў) Іна Валасевіч на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі.
Пры гэтым, паводле яе словаў, пераважная большасць — 83% — упэўнена, што Лукашэнка “не адказвае легітымнаму выбару беларусаў”.
Многія, паводле слоў Валасевіч, захоўваюць пазітыўнае стаўленне да беларусаў, таму што “яны змагаліся супраць Лукашэнкі”, у адрозненне ад расіян, якія “сур’ёзна не выступалі супраць Пуціна”.
У траўні 83,5% апытаных украінцаў назвалі Беларусь саўдзельніцай ваеннага канфлікту.
Крыніца: @pozirkonline