Па «справе Аўтуховіча» вынеслі прысуды да 25 гадоў калоніі

Беларусы Замежжа

Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па «справе Аўтуховіча»

Суддзя Максім Філатаў прызначыў ім ад 2,5 да 25 гадоў калоніі:

• Мікалаю Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму (адбываць пакаранне будзе першыя 5 гадоў у турме, астатні тэрмін — у калоніі), штраф у памеры 1 000 базавых велічыняў (32 000 рублёў), а таксама пазбаўленне звання старшага прапаршчыка ў адстаўцы;
• Паўлу Саве — 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 700 базавых велічыняў штрафу (22 400 рублёў);
• Віктару Снегуру — 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў);
Ірыне Мельхер — 17 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 700 базавых велічыняў штрафу (22 400 рублёў);
Вользе Маёравай — 20 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў);
Уладзіміру Гундару — 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў);
Сяргею Рэзановічу — 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 600 базавых велічыняў штрафу (19 200 рублёў);
Любові Рэзановіч — 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 600 базавых велічыняў штрафу (19 200 рублёў);
Паўлу Рэзановічу — 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў);
Галіне Дзербыш — 20 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 700 базавых велічыняў штрафу (22 400 рублёў);
Антону Мельхеру — два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго вызвалілі ў зале суда, бо залічылі тэрмін утрымання пад вартай.
• Ірыне Гарачкінай
— 6 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 300 базавых велічыняў штрафу (9 600 рублёў);

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3VqTbZc