Кіраўніцтва беларускай арміі амаль кожны дзень кажа, што не збіраецца ні на кога нападаць. І гэта насцярожвае яшчэ больш, бо гэтаксама й Лукашэнка казаў, што з тэрыторыі Беларусі на Украіну дакладна ніхто не пойдзе вайною.
Як мы ўжо ведаем з апытанак Chatham House, беларускі і беларусы нават розных палітычных поглядаў супраць таго, каб беларускае войска ўступала ў вайну. Але што рабіць гэтай большасці, каб рэальна паўплываць на армію сваёй краіны?
1⃣ Распавядайце пра сваю пазіцыю ў размовах з сябрамі, калегамі, сваякамі. Нават вашы палітычныя апаненты, хутчэй за ўсё, пагадзяцца з вамі.
2⃣ Калі ў вас ёсць сваякі ці знаёмыя, звязаныя з арміяй, таксама акуратна распавядзіце ім пра сваю пазіцыю. Раскажыце, што большасць беларусаў не хочуць, каб іх армія ўдзельнічала ў вайне.
3⃣ Калі ў вас ёсць знаёмыя ці родзічы, якіх могуць мабілізаваць (называцца гэта можа па-рознаму), прапануйце дапамогу: чалавек можа пажыць нейкі час на новым месцы ці з’ехаць за мяжу, калі гэта магчыма.
4⃣ Калі ў вас ёсць вольны час і вы ведаеце, як гэта рабіць без рызыкі для сябе, распавядайце пра сваю пазіцыю — супраць удзелу беларускай арміі ў баявых дзеяннях — у чатах і каментарах. Але толькі калі гэта для вас бяспечна.
Беларускі і беларусы супраць таго, каб беларуская армія ўдзельнічала ў вайне. Давайце казаць пра гэта тымі спосабамі, якія нам даступныя. Бо ў беларускага народу ёсць агульная пазіцыя — і яна не супадае з планамі Пуціна і Лукашэнкі. Беларусы — самастойны і суверэнны народ. Нас нельга толькі па жаданні Крамля адправіць на вайну супраць украінцаў, якой мы не хочам.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество