Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Валер Кавалеўскі ў эфіры «Медіа Центр Україна — Укрінформ» выказаў пазіцыю Кабінета па пытанні адносінаў Беларусі і Расіі:
у Кабінеце распрацаваны падыход да перагляду дагаворных адносінаў з Расіяй;
плануецца скасаванне пагадненняў, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, у тым ліку пагаднення аб уваходжанні ў АДКБ;
дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы з’яўляецца дарожнай мапай аб паглынанні Беларусі Расіяй і будзе скасаваны;
пагадненні аб эканамічнай інтэграцыі, якія перадаюць Крамлю кантроль над Беларуссю, будуць скасаваныя;
альтэрнатывай адносінам з Расіяй, якія выбудоўваў Лукашэнка, павінна стаць збліжэнне Беларусі з Еўропай.
Таксама Кавалеўскі заявіў, што Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступае за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а Крым мусіць стаць украінскім не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта.