Праект “Малус” рыхтуе другі сезон і шукае для яго патронаў
Малус — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.
Праект паўстаў у пачатку 2022 года і за гэты час ужо было створана 19 выпускаў, якія агучылі акторы супольнасці Купалаўцы. Сярод іх: Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш.
Па задуме арганізатараў праекта, гэты падкаст добры варыянт для тых, хто хоча мець доступ да беларускай культуры, нягледзячы на вымушаную эміграцыю як творцаў, так і іх аўдыторыі, ды насуперак знішчэнню літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі.