Сёння ў Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з Міжфракцыйным дэпутацкім аб‘яднаннем у Вярхоўнай Радзе Украіны «Дэмакратычная Беларусь»
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Палка Каліноўскага.
На сустрэчы былі ўзняты пытанні беларуска-украінскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі.
Украінскі бок выказаў павагу беларусам, якія змагаюцца са зброяй у руках за Украіну і задэклараваў жаданне супрацоўнічаць з Палком Каліноўскага, як з легітымным прадстаўніком беларускага народу.
У адказ на запыт ваяроў Палка дэпутаты Вярхоўнай Рады вырашылі запранаваць Кабінету Міністраў унесці змены у Пастанову ў адносінах да грамадзянаў Беларусі і вынесці на галасаванне пастанову аб прызнанні Беларусі часова акупаванай Расеяй тэрыторыяй.
Дамовіліся што дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны разам з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага будуць адстойваць інтарэсы беларускага народу ў Еўрапейскіх і сусветных парламенцкіх інстытуцыях АБСЕ, ПАРЭ, Парламенцкай асамблеі НАТА.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну