​​ Прасоўваем беларускую мову ў дадатак па вывучэнні моваў Duolingo: 3 крокіПашыраць беларускую прас…

​​ Прасоўваем беларускую мову ў дадатак па вывучэнні моваў Duolingo: 3 крокі

Пашыраць беларускую прастору — важная справа. Рабіць гэта можна па-рознаму: пераходзіць на беларускую мову, спажываць беларускамоўны кантэнт ды прасоўваць яго, ствараць беларускамоўныя медыя і гэтак далей.

Журналіст Яўген Паўлавіч прапанаваў яшчэ адзін спосаб: пралабіяваць, каб у папулярны мабільны дадатак па вывучэнні моваў Duolingo дабавілі беларускую. Ён прапануе зрабіць тры простыя крокі:

1⃣ Напісаць пост у сацсетках, адзначыць акаўнт Duolingo і паставіць тэг #DuolingoAddBelarusian. Прыклад твіта ад аўтара інструкцыі: «According to the UNESCO classification, the Belarusian lang has a degree of preservation “Vulnerable”. It is important to give people the opportunity to learn Belarusian in order to preserve it’s richness and Belarusian cultural heritage».
2⃣ Спампаваць (калі ячшэ не) мабільны дадатак, паставіць любы рэйтынг і напісаць водгук з просьбай дабавіць беларускую мову.
3⃣ У самім дадатку ўвайсці ў профіль, націснуць кнопку Feedback і яшчэ і там пакінуць прапанову пра беларускую мову.

Гэта не хуткі шлях, але поспех дапаможа і самім беларускам ды беларусам вывучаць родную мову, і замежнікам знаёміцца з Беларуссю ў папулярным дадатку. Хто ведае, магчыма, праз год мы пабачым твіты пад тэгам #маямова ад кагосьці з Францыі, Харватыі ці Бразіліі: з расповедам пра знаёмства з беларускай мовай з дапамогаю Duolingo.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество