План на выпадак экстрэмальнай сітуацыі дапамагае знізіць трывожнасць і дазволіць хутчэй сабрацца ў крытычны момант.
Мы разумеем, што беларусам замежжа гэта не пагражае, але практычна ва ўсіх у нас засталіся ў Беларусі родныя, сябры, знаёмыя, з якімі вы можаце падзяліцца гэтай карыснай інфармацыяй.
Ўсё можа здарыцца, і лепш быць падрыхтаваным для рознага. @flysojkafly сабрала парады юрыстаў ды асабісты досвед нашых суайчыннікаў, што перажылі непажаданыя візіты.