Сёння у Берліне каля альтэрнатыўнай Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праек…

Сёння у Берліне каля альтэрнатыўнай Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект) адбылася акцыя, прысвечанае памяці ахвяр сталінізму з нагоды гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» у Курапатах 29 кастрычніка 1937 года, калі ў адну ноч загінула больш за 100 лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, у тым ліку 22 выдатныя беларускія паэты.

Курапаты, пра якія беларусы даведаліся толькі ў 1988 годзе, дзякуючы даследаванням Зянона Пазняка, – толькі адно з сотняў месцаў масавых сталінскіх расстрэлаў на Беларусі.

Сёняшні рэжым працягвае палітыку камуністычнага тэрору.
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе ужываецца смяротная пакаранне.

Не забудзем! Не прабачым! Ніколі зноў!
Жыве Беларусь! Слава Украіне!



Беларусы Замежжа | Даслаць навіну