Беларусы Кракава сустрэліся з нагоды Ночы Расстраляных Паэтаў, а таксама прыйшлі на Ракавіцкія могілкі да месцаў пахавання нашых выбітных суайчыннікаў, каб ушанаваць іх памяць напярэдадні Дзядоў.
Наведалі магілы Адама Кіркора( журналіста, археолага), Эмерыка Гутэн-Чапскага (калекцыянера, палітычнага дзеяча, бацькі Караля Чапскага, мэра Мінска), Жыгмунта Ўрублеўскага (вучонага, вынаходцы вадкага кіслароду), Алеся Гаруна (паэта). Таксама ўшанавалі памяць загінулых ахвяраў камунізма і паўстанцаў 1863 года. Пад час наведвання чыталі вершы Алеся Гаруна, спявалі духоўны і нацыянальны гімны Беларусі ” Магутны Божа” і “Пагоня”.
Шануя мінулае, перадаем нашыя веды нашчадкам, каб захоўвалася сувязь паміж пакаленнямі і будавалася будучыня Вольнай Беларусі.
Жыве Беларусь
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну