Бела-чырвоны-белы сцяг, гісторыя і культура Сярэднявечча: у музеі Вольнай Беларусі адкрываецца персанальная выстава Антона Радзівонава
У пятніцу 4 лістапада ў 18: 00 у музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца персанальная выстава мастака Антося Радзівонава “Птушкі з народам”. На выставе будзе прадстаўлена больш за 30 работ, створаных аўтарам за апошнія некалькі гадоў: як у Беларусі, так і ў эміграцыі.
Антон Радзівонаў — беларускі мастак-жывапісец, жыве і працуе ў Варшаве. Рэстаўраваў жывапіс у Нацыянальным мастацкім музеі, пасля працаваў мастаком-дызайнерам у Парку высокіх тэхналогій. На выставе прадстаўлены некалькі серый яго твораў, створаныя за апошнія тры гады, у тым ліку і знакаміты праект “Птушкі з народам”, які і даў пачатак ўсёй выставе.
з 4 па 20 лістапада
аўторак-пятніца 16.00-20.00
субота-нядзеля 12.00-20.00
Варшава, Foksal, 11
Уваход вольны.
#БЗ_афиша
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну