Адкажу на вашыя пытанні ў прамым эфіры У сацсетках атрымліваю ад вас шмат разнастайных пытанняў аб м…

Адкажу на вашыя пытанні ў прамым эфіры

У сацсетках атрымліваю ад вас шмат разнастайных пытанняў аб маёй дзейнасці, дзейнасці каманды, меркаванняў наконт сітуацыі ў Беларусі і разважанняў аб будучыні нашай краіны.

Для мяне, як кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады, вельмі важна камунікаваць з вамі, разам шукаць адказы.

Таму запрашаю вас у гэтую нядзелю а 18.00 па мінскім часе на маю старонку ў Інстаграм на прамы эфір, падчас якога адкажу на вашыя пытанні, разам паразважаем на турбуючыя тэмы.

Свае пытанні вы можаце дасылаць загадзя ў каментарах да гэтага паста або ў дырэкт, а таксама падчас прамога эфіра.

Да сустрэчы ў нядзелю!

Прамы эфір з Паўлам Латушкам
6 лістапада
18.00 па мінскім часе (16.00 – Варшава, 17.00 – Вільня, Кіеў)