Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сустрэчы 17 міністраў замежных справаў краінаў ЕС. Амаль усе яны ў…

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сустрэчы 17 міністраў замежных справаў краінаў ЕС. Амаль усе яны ўзялі слова і выказалі падтрымку Беларусі

У сваім выступе:
– Ціханоўская заклікала змякчыць візавыя працэдуры для беларусаў, узмацніць адукацыйныя і культурныя абмены, падтрымку прыватнага бізнесу, не звязанага з рэжымам
– Працягнуць падтрымку медыям і грамадзянскай супольнасці
– Перазапусціць Маскоўскі механізм у АБСЕ ў дачыненні да рэжыма Лукашэнкі
– Не падтрымліваць адносіны з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі, і не весці перамовы за спінамі беларусаў
– Інстытуцыялізаваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі ў Еўрапейскім парламенце, па прыкладзе Рады Еўропы
– Запрасіць Беларусь у Еўрапейскую палітычную супольнасць (праект ініцыяваны Эмануэлем Макронам), але каб Беларусь прадстаўлялі дэмсілы, а не рэжым
Падтрымаць беларускіх актывістаў, валанцёраў і добраахвотнікаў ва Украіне
– Працягнуць супрацу з Беларуссю ў межах Усходняга партнёрства
Заступіцца за беларускую незалежнасць

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну