Бясплатны анлайн-курс “Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ”Мы ўзаемадзейнічаем з людзьмі, прад…

Бясплатны анлайн-курс “Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ”

Мы ўзаемадзейнічаем з людзьмі, прадстаўляючы ім свае думкі, ідэі, на вынік ўплывае сутнасць слоў і тое, ЯК мы іх выказваем.

Калі вы яшчэ не выступалі публічна, курс дазволіць да гэтага падрыхтавацца. Дасведчаным жа спікерам – дапаможа правесьці апгрэйд сваіх навыкаў і ведаў, і практычна іх замацаваць.

Аўтар – Андрэй Саўчанка, актор і рэжысёр тэатру. Працаваў выкладчыкам у Беларускай Акадэміі Мастацтваў, кіраваў тэатрамі, праводзіў майстар-класы, курсы акторскай прафесіі.

Вы пазнаёміцеся з тэарэтычнымі асновамі прамоўніцкага мастацтва:
структура прамовы
віды прамоў і агульныя мэты
што рабіць з хваляваннем
як трымаць увагу
тры тыпы дыхання
гукавымаўленне і рэгістры

5 модуляў | 5 вэбінараў | 3 тыдні
вiдэалекцыі 10-30 хвілін + канспект
заданне для самастойнага выканання з адваротнай сувяззю
групавы вэбiнар 2 гадзіны: абмеркаванне і практыкаванні

Рэгістрацыя да 25.11 ўключна.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну