Выступ Святланы Ціханоўскай на Кіеўскім форуме па бяспецыСвятлана Ціханоўская: «У нашых размовах з у…

Выступ Святланы Ціханоўскай на Кіеўскім форуме па бяспецы

Святлана Ціханоўская: «У нашых размовах з украінскімі палітыкамі, дыпламатамі, экспертамі, журналістамі ўсе пагаджаюцца з тым, што падкантрольная імперыялістычнаму Крамлю Беларусь будзе крыніцай пагрозы для вольнай Украіны. Таму ёсць яснасць у тым, што Украіна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была дэмакратычнай. Без вызвалення Беларусі ад двух дыктатараў Украіна застанецца пад пагрозай рэваншызму імперыі. Толькі дэмакратычная Беларусь здолее надаць гарантыі бяспекі Украіне.

Менавіта праз удзел Лукашэнкі распачалася гэтая агрэсія. Без доступу да Кіева з тэрыторыі Беларусі гэтая вайна не пачалася б увогуле, ці выглядала б зусім па-іншаму. А значыць вывад Беларусі з вайны стане тым фактарам, які зробіць немагчымым яе працяг для Расіі. Таму нам так крытычна важна дзейнічаць супраць дыктатараў-агрэсараў разам. Мы ўжо зараз шмат узаемадзейнічаем з украінскімі ўладамі па вырашэнні практычных пытанняў: інфармацыйны абмен, каардынацыя дзеянняў па барацьбе з прапагандай, вырашэнне праблем, з якімі сутыкнуліся беларусы, якія засталіся ва Украіне пасля пачатку вайны.

Я перакананая, што разам урад Украіны і дэмакратычная Беларусь змогуць дамагчыся большага праз каардынацыю, узгадненне, спалучэнне нашых рэсурсаў. Мы стварылі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі – галоўны выканаўчы орган, чыёй галоўнай задачай сёння з’яўляецца абарона незалежнасці нашай краіны і аднаўленне суверэнітэту.
Болей за тое, нашае супрацоўніцтва над сённяшняй павесткай павінна развіцца ў поўнафарматнае партнёрства пасля перамогі над двума дыктатарскімі рэжымамі. Калі адносіны Беларусі і Украіны не будуць замыкацца толькі на гандлі і інвестыцыях, але будуць заходзіць і ў сферу рэгіянальнай бяспекі, міжнароднай палітыкі і абароны.

Імперыя павінна быць разбураная. Мы павінны разбурыць гэтую турму – разам».

Уся прамова Святланы Ціханоўскай па спасылцы.
Праграмны выступ Святланы Ціханоўскай на Кіеўскім форуме па бяспецы

Святлана Ціханоўская: «У нашых размовах з украінскімі палітыкамі, дыпламатамі, экспертамі, журналістамі усе пагаджаюцца з тым, што падкантрольная імперыялістычнаму Крамлю Беларусь будзе крыніцай пагрозы для вольнай Украіны. Таму ёсць яснасць у тым, што Украіна…