Дагэтуль мы ўжо пісалі пра далейшыя этапы рэфармавання Каардынацыйнай рады. Сёння раскажам трошкі падрабязней, што нас чакае на гэтым тыдні.
У сувязі з тым, што мы працягнулі тэрмін падачы заявак, мы таксама працягваем тэрмін іх апрацоўкі і далейшых этапаў рэформы.
Што нас зараз чакае? — На гэтым тыдні КР скончыць апрацоўку заявак ад прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый і яны атрымаюць лісты з вынікамі. Таксама мы завершым верыфікацыю свабодна вылучаных кандыдатаў і кандыдатак. — Такім чынам, фармуецца пераходная Каардынацыйная рада у складзе мінулых чальцоў і прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый. Пераходны склад КР вырашыць, хто са свабодна вылучаных кандыдатаў і кандыдатак далучыцца да новага складу КР. — Апасля будзе анансаваны дзень агульнага паседжання новага складу КР.