Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» распачынае сваю беларускую частку! 1084 кіламетры — …

Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» распачынае сваю беларускую частку!

1084 кіламетры — працягласць агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Украіны. 1084 кіламетры — гэта лінія на глыбокай ране двух народаў, якую нанеслі 24 лютага.

Арганізатары фестывалю спрабуюць задумацца пра будучыню стасункаў і бесстаронна абмеркаваць сучаснасць, адносіны простых людзей, а таксама падтрымку беларусамі ўкраінскага народу ў барацьбе з акупантамі, а ўкраінцамі — беларусаў у барацьбе з дыктатурай і тэрорам. Фестываль складаецца з двух частак: украінскай, дзе жыхарам Украіны афлайн прапаноўваліся фільмы, звязаныя з Беларусью, і беларускай – онлайн-паказы ўкраінскіх фільмаў пра культуру і гісторыю Украіны, пра гарады і іх жыхароў, якія перажылі акупацыю расейскіх захопнікаў. Яны будуць даступныя для прагляду з 9 па 18 снежня на партнёрскай пляцоўцы takflix.com

Больш падрабязна пра фестываль і тое, як глядзець кіно, калі вы ў Беларусі ці за мяжой тут.

#планынавечар

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну