Беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі першыя доўгатэрміновыя візы ў ЧэхііОфіс дэмакратычных с…

Беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі першыя доўгатэрміновыя візы ў Чэхіі

Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі і Супольнасць беларускіх студэнтаў у Чэхіі паведамляюць, што візавая праграма МЗС Чэхіі «Грамадзянская супольнасць» цяпер працуе і для Беларусі. Першыя беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі доўгатэрміновыя візы з мэтай навучання ў Чэхіі.

Святлана Ціханоўская: «Сёння я хачу сказаць дзякуй чэшскай няўрадавай арганізацыі за тое, што ў крытычны момант менавіта яна стала гарантам для беларускіх студэнтаў у рамках праграмы «Грамадзянская супольнасць» і дала ім магчымасць атрымаць візы».

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну